Як у Варшаве і Беластоку святкавалі Дзень Волі
23 сакавіка ў польскіх гарадах беларусы зладзілі святочнае шэсце канцэрт.
Сёлета Дзень Волі прыпадае на аўторак, 25 сакавіка. Шэраг святочных мерапрыемстваў было вырашана правесці на два дні раней, у нядзелю. 23 сакавіка на святочны марш выйшлі беларусы Варшавы.
На шэсце выйшлі дзясяткі чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітзняволеных. У прыватнасці, быў заўважаны партрэт Міколы Статкевіча, ад якога ўжо шмат месяцаў няма ніякіх звестак.
Ксёндз Вячаслаў Барок, выступаючы 23 сакавіка перад удзельнікамі ўрачыстага мітынгу ў Варшаве, назваў Дзень Волі «самым галоўным святам Беларусі».
— Яно сапраўды галоўнае для тых, хто разумее каштоўнасьць свабоды. Хто цэніць свабоду і хто любіць свабоду», — адзначыў сьвятар Барок. Паводле яго слоў, у Дзень Волі трэба ўзгадваць «шлях, які прайшоў беларускі народ», — цытуе Барка Радыё Свабода.
Нагадаем, што напярэдадні Следчы камітэт заявіў пра намер вызначаць усіх беларусаў, якія будуць удзельнічаць у публічных святкаваннях Дня абвяшчэння БНР.
З гэтай нагоды намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка заклікаў беларусаў замежжа прытрымлівацца мераў бяспекі ў часе святочных акцый.
У Беластоку на плошчы Касцюшкі 23 сакавіка адбыўся ўрачысты мітынг і невялікі канцэрт Лявона Вольскага.
Читайте еще
Избранное