Новым дарадцай Ціханоўскай па пытаннях экалогіі  стаў былы палітвязень Дзмітрый Кучук

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла новага дарадцу па пытаннях экалогіі — Дзмітрыя Кучука.

Дзмітрый Кучук — старшыня зліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя», былы палітзняволены (вызвалены 11 верасня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША).

Цяпер задачамі Кучука будуць: распрацоўка пазіцыяў Офіса па пытаннях экалогіі, развіццё супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага Шляху.

Дзмітрый Кучук будзе працаваць па-за штатам.

Нагадаем, што напярэдадні Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(26)