Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг на рускай мове, на беларускай — ніводнай
Дзяржаўную закупку па набыццю кніг мастацкай літаратуры для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ладзіць «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна».
За 7 тысяч рублёў плануецца закупіць 3 475 кніг, з якіх няма ніводнай на беларускай мове, высветліў Флагшток.
Фонд бібліятэкі, названай у гонар класіка беларускай літаратуры, хочуць укамплектаваць сотнямі кніг (кожнай — па некалькі экзэмпляраў). Усе яны — для дзяцей. У асноўным, гэта расійскія казкі — такія як «Колобок», «Царевна-Лягушка» — і зборнікі апавяданняў.
Сродкі на закупку выдаткаваны з раённага бюджэту. Пастаўка тавару ў межах тэндару павінна адбыцца да канца сакавіка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное